Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Можа ня кожны чытае,
ня кожны чуе балючы крык…
Недзе там, на палёх Кітая,
абвясьціў дыктатуру штык.

Кітай —
гэта жоўтая такая краіна…
Кітай — увесь у мінулым. А мінулае —
багдыханы й мандарыны,
ды чатырыста міліёнаў кулі.

Быльлём зарасьлі мінуўшчыны тропы
і няма ні кос, ні мандарынаў…
Праз гарматы бабулька Эўропа
з Кітаем загаварыла.

На палёх Кітая сьвішчуць кулі,
на палёх Кітая вытаптаны рыс:
моцна селі на плечы пакорных кулі
нязьлічаныя гаспадары.