Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ах, як ныюць балючыя раны!..
Павучыньне гвалту апляло Кітай.
Толькі броняносцаў чорнай зграяй
ўпіўся ў сэрца белы капітал…

З сіні таемнай,
з узгор‘яў Цібету
пырснула новая рань —
веюць з Кантону новыя ветры,
будзіць
байцоў
Гоміндан…

Гэй,
паднімаюцца сонныя кулі…
Цешся да часу, Гонг-Конг!..
Бачыш,
сьцяг Гоміндана ўзьмятнула
сівая крыўда вякоў.

Чуеш,
фанфары грымяць пад Шанхаем,
пачырванела вада ў Хоан-Хо —
рвецца
зары на спатканьне
кітайскай вясны лёдаход…