Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вандравала гора з бядою,
вандравала ня год і ня два.
Не пральлецца віно дарагое
на вузорны пэрсідзкі дыван.

Сёньня кроў яшчэ можа льлецца,
але заўтра —
вялікі паход…

Вось зачым на роднай жалейцы
граю я пра бунтуючы ўсход.