Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прынечаным народам Усходу і Захаду прысьвячаю.

Вандравалі гора з бядою,
вандравалі ня год і ня два…
Пралілося віно дарагое
на вузорны пэрсідзкі дыван.

Ад Марока да Гімалаеў
дражняць неба жоўтыя скалы:
Ой, ня раз там зубы ламалі
аб белыя косьці шакалы;

ой ды шмат дзесяткаў стагодзьдзяў
прапаўзло над сівымі гарамі,
і цяпер яшчэ там карагодзяць
магомэты, будды і брамы…

А сягоньня ўздым лятуценьняў
векавечны сон пакарыў
і наўкола імені —
Ленін
сабіраюцца бунтары…