Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

14

Ой, ня плачце вы, песьні баянаў, —
вам ня выплакаць волі сьлязамі:
наш напеў — вясельлем буяным,
мы сягоньня сьпяваем самі.

Што мне, што мне чужы Вера-Круц,
акіянаў бязьмежныя сіні…
Хай сабе канцавосьсяў круг
самкнецца ў лясох Бразіліі…

Я ніколі ня бачыў Рыма,
а можа ніколі ня ўбачу.
Я кажу, што мая краіна
сягоньня зусім інакшая.

Хто сказаў, што ў сягонешні дзень
я краіне чужой малюся?..
Не забыць мне ніколі, нідзе,
што я сын маладой Беларусі.

Здраднік той, хто ня хоча ісьці
пуцінамі роднага краю…
Не затым сягоньня ляціць
мая песьня пад неба Кітаю.