Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нікне, нікне цемра густая…
Праз мудрасьць стагодзьдзяў кулі
пазнаў, што ён ня толькі кітаец,
але й сын зямное кулі…

Бач,
над Кітаем штандар Гоміндана
полымем бунту ўецца…
Прыдзе свабоды дзень доўгажданы…
Грай перамогу, вецер!..

Самалёты,
распраўце крыльлі!..
Ты, матрос,
разам з намі паўстань!..
Гэй,
загараюцца дні такія,
якіх ніколі ня бачыў Кітай!..