Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І у нас былі дні такія…
Ты скажы, беларуская вёска,
ці ты помніш, як покліч кінуў
да цябе Кастусь Каліноўскі

Помніш,
помніш пажараў зарава?..
Сёньня зноў гэткі час настаў,
бо тады Беларусь партызаніла,
як цяпер партызаніць Кітай.

Моцна зерне Кастусь засеяў —
аж сягоньня яшчэ відаць…
Мне здаецца —
Кастусь Сун-Ят-Сэну
даводзіцца родным бацькам.

Толькі мы —
на другой пуцявіне,
мы іначы глядзім на сьвет…
Што нам ворагаў злых павучыньне
у вялікай краіне Саветаў!..

Камяністым Ленінскім шляхам
мы прышлі да сваіх лятуценьняў…
Дык даволі, баяны, плакаць,
ды наводзіць на сонца цені…