Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

13

А вы,
у кім кроў яшчэ ня стыне,
жоўтае племя,
паўстань!..
Гэй,
надыходзяць дні такія,
якіх ня бачыў Кітай!..

Ад Амура
да палкага поўдня,
ад Шанхая
да Афганскіх гор
прыдуць тыя, што стогнуць сягоньня,
і возьмуць
Гонг-Конг
за горла…

Вы, што цяпер ў захапленьні,
шукаеце шляхаў мірных,
знайце —
портрэты Леніна
вісяць у кітайскіх кумірнях.