Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

12

Але гэта толькі сягоньня…
Крэпне, крэпне новая раць.
Шмат загіне Чы-Вангаў і Джонаў,
але ўсіх
не расстраляць!

Нездарма-ж у прытоне матросы
па забітых спраўлялі памінкі:
нездарма мордабойцу боцману.
нехта нож засадзіў у сьпіну…

Гэй,
настане вясёлае раньне —
скажуць цэламу сьвету гудкі,
што ужо над кітайскім краем
не пануюць чужыя штыкі.

Бач,
другія агні загарэліся…
То хаўтуры старога сьвету,
бо у айчыне Джона —
Уэльсе —
можа заўтра ўжо будуць Саветы…