Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чы-Ванг гаварыў паангельску,
а словы былі, як агонь.
Матросы, што родам з Уэльсу,
не хацелі страляць у Джона.

Распусьціла раніца косы,
заклубіўся ў нізінах туман…
Пачалі шаптацца матросы,
што добра гаворыць Чы-Ванг…

Капітан
браўнінг сьціснуў —
кінуў:
— Канчайце хутчэй!..
На брэзэнт кроў гарачая пырснула…
Пагасьлі дзьве пары вачэй…

Кінулі ў мора…
А ў гэты вечар
сполах у белым квартале:
ў цёмным завулку знашлі пакалечаны
труп капітана…

Мне казала бабуля казку
пра старога шэрага воўка,
што зубамі, як шаблямі, ляскаў
і ня зносіў нічога жывога.

І Чы-Ванга, і Джона, што рваўся да сьвету
злыя ваўкі задушылі…
Ці ты знала, бабуля, што воўкаў гэткіх —
цяпер і ўлада і сіла?..