Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

11

Ой, ды з раніцы цёмным цёмна:
Чы-Ванга злавілі ўначы…
Разам з ім захапілі Джона,
што на бераг хацеў уцячы…

Суд ваенны — скоры і строгі:
прыгавор гатоў —
растраляць!..
Загудзеў гудок трывогу,
затрубіў ражок —
тру-ра-ра!..

Расьцягнулі брэзэнт матросы,
а Джон пра бога забыў.
Толькі слоў залатая россып:
— Паўстаньце, рабы!..

Нас заб‘юць —
устануць другія,
наша раць з кожным днём расьце —
наша праўда ніколі ня згіне:
перамога агнём расьцьвіце!..