Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

10

Думкі снавалі дажджом,
а з імі сплыла айчына.
На многае ў сьвеце Джон
стаў глядзець другімі вачыма.

Калі праз тыдзень ізноў
Джона паслалі на варту —
кінуў Джон у вакно
цёплае слова:
„таварыш!“

Толькі ў гэтую ноч
Джон ня рваўся на бераг —
і перад самым днём
выбіў прыкладам дзьверы.

Дружна ўзяліся за бот
(трывога старожка на твары).
— Эх, каб вырвацца толькі за борт,
а там папрацуем, таварыш!..