Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9

Ну, і як-жа тут не зазлавацца —
Джон на бераг хацеў пагуляць,
а Джона з вечару карцэр
паставілі пільнаваць!..

Як можа, Джон каратае
варты цягучы час:
у карцэры —
комуністы кітаец —
да раніцы трэба тарчаць…

Бераг зьвініць агнямі…
Джону казалі сябры:
— Джон, ня пойдзеш з намі?..
А Джон зубамі скрыпнуў…

Адпачывае крэйсэр…
Тускла ліхтар гарыць…
З-за кратаў — паангельску:
— Брацішка, дай закурыць…