Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Голас такі надломаны…
Кітаец —
а ўсё-ж шкада:
ня трэба упрашываць Джона —
рашыў даць.

Два аганькі загарэліся…
песьню насьвістываў Джон.
— Адкуль, брацішка?
— З Уэльсу.
— Хто бацька?
— Рабочы, вядома.

Пагасьлі даўно папяросы —
а да раніцы — ціхі гоман…
Толькі дня залацісты росквіт
не знашоў учарайшага Джона.

Як і ўчора, хісталіся хвалі —
толькі вецер выў, як сабака…
Джон успомніў, як у капальні
загінуў ад выбуху бацька.

Успомніў —
дырэктар строгі
маці прагнаў з двара:
Джон маленькі маліўся богу,
каб дырэктара бог пакараў…