Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сілы ня варта траціць;
гаварыў, што ня трэба карыцца,
бо сьветам кіруе праца…

— Крывёю агня не затопяць, —
гаварыў комуністы Чы-Ванг…
А ў прытонах
дыміўся опіум,
ў чайных доміках
біў барабан…

Сіні шоўк ткалі ночы кросны…
Замоўк жыцьця пераліў…
Прышлі шэсьць ангельскіх матросаў
і Чы-Ванга з сабой павялі…

Там, на крэйсэры —
пыткі, дапросы…
Можа
самая страшная кара…
Зьлітаваньня Чы-Ванг не папросіць,
не папросіць у белых жандараў!..