Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шэраньню вуліц — у жоўты квартал…
Дыхаюць дымам
заводзкія брамы…
Чуеш, айчына!
Кітай паўстаў!..

Ужо гром грыміць за гарамі…
Сіняй лаве каманда: „Стоп!..“
Стрэльбы к плячам прыстылі…
Ад краю да краю людзкі натоўп
запеніў вуліцу пылам.

Дарам ня траціў слоў офіцэр —
па шэрагах рэзка:
„Цэлься!..“
Мільганулі
і
зьніклі з вачэй
у Джона капальні Уэльса.

Джон ня чытаў ніякіх кніг:
матрос — не соцыялісты.
Джон знае:
„God save the king“
і хмельную слодыч віскі.

Жоўтым рабам невядомы бой.
Паўстаньне для іх навінка…
Гулам сполаху вуліц забой
жоўтыя грудзі зьвілі.