Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Фабрыканта замучыў сплін
і Шанхай ён надоўга пакінуў…
Тонкаю іскрай — каманда:
„Плі!..“
І
залп
у жоўтыя сьпіны.

Поэты ўсіх народаў і рас!..
Напоўніце песьні сьлязамі.
А у нас…
Сьлёз ня будзе у нас,
бо сьляза не расколе камень.

Знаем мы —
з адвечнай імглы
прабіваецца раніцы золак…
Прыдзе час
і на цэлай зямлі
зацьвітуць агнявыя узоры.