Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7

Позна на крэйсэр вярнуўся Джон…
Была на беразе качка:
Джон помніць, нібы праз сон —
грошы кідаў сьпявачкам…

Хіліла ў сон, але боцман-гад
ня даў спачыць ні хвіліны:
— На бераг за зброяй, — загад.
Джон сьпяшыць — дысцыпліна.

Лёгка хвалі ўзразае бот…
— Рыхтуй, баявыя патроны!
Сэрца шапнула —
будзе бой!..
А з кім — усё роўна.

У шэрані вуліц сінеюць штыкі,
грукатам гулкім —
узвод за ўзводам…
Сягоньня маўчаць гудкі —
сталі заводы;