Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

Цела — ня камень.
Камень, і той —
ударыш — можа рассыпацца.
А завод разрывае нутро
мільёнагалосым хрыпам.

Дванаццаць гадзін — цярпець няма сіл:
думкі — ў жалезным угары —
сьмерць у дымным адценьні машын
лічыць свае ахвяры…

Ад дзяцінства да змроку жыцьця…
Голад людзей закабаліў!..
Што з таго, што Дракона сяцяг
мерыў такія далі?..

Што з таго, што паўстаў Чжан-Цзо-Лін,
выгнаў чжылійцаў Пекін?..
Лівень новай крыві заліў
змучаных кулі павекі.

У той-жа час гудок гудзіць,
раніцу дымам пеніць…
Таварышы!
Дванаццаць гадзін —
няма ні сіл, ні цярпеньня!..