Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эх, недалёка:
абгонім туман,
мне хіба верыць казкам!..
...........
Як у тумане
убачыў Чы-Ванг попел згарэўшай фанзы.

Круціцца жоўта-зялёны ліст.
Ноч — для ўсіх адпачынак…
Чы-Ванг — комуністы…
Чы-Ванг —
ізноў на машыну.

Зубы на хвілю сьціснуў Чы-Ванг…
А далей…
Справа чакае!..
Ах, як сумна шуміць гаолян!..
Ах, як нуду навявае!..