Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў думках па полі ўжо зазьвінеў
плуг, а за ім і трактар…
Жоўтых рабоў пазнае гнеў
місіонэр-сабака!..

Помніць Чы-Ванг…
Яшчэ не забыў,
не забудзе ніколі зьдзеку —
пастар-ангелец так моцна біў
бояў бамбукавым стэкам.

Помніць…
Залілася крыўдай душа,
калі мора заслала бераг…
Пастараў гэткіх ён бачыў шмат
у банках, у трэстах Амэрыкі.

Першыя веды з засаленых кніг,
першая школа вячэрняя:
не загасіць імкненьняў агні —
што ім жыцьцёвыя церні!..

Рвіся, рвіся, сталёвы конь!..
Мэта бліжэй, што хвіля!..
Ах, як лёгка з такім ездаком
мерыць ангельскія мілі!

Пачырванела вада ў Хоан-Хо,
сонца зламала праслы —
ноч недалёка,
імгла над ракой
сьцеле свае перавяслы.