Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3

Ня шуміць над ракою трысьцё,
ня сінеюць лугі дыванамі;
і балот глухі прастор
каменьнямі ў зямлю загнаны,

Толькі выгляне сонца з-за гор —
ажывае бяздушны камень,
і ад флагаў
стракаты порт,
і паветра
зьвініць
гудкамі…

Ўздох сутарэньняў —
на покліч гудкоў:
змору змагаюць людзі.
Вуліц сутоньне
людзкою ракой —
на фабрыку нельга марудзіць.