Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

Ах, як роўна шуміць гаолян,
сонца тчэ залатую пражу!..
З сэрцам гарачым Чы-Ванг
вяртаецца ў родную фанзу.

Дваццаць гадоў, як адзін мамэнт
(недароды выгналі з поля).
А сягоньня бостонскі студэнт
вярнуўся да родных раздольляў…

Дар чужыны — халодны кольт
і чырвоны білет у кішэні.
О, Чы-Ванг навекі расколе
жоўтыя чары жэнь-шэня.

Да маткі, да бацькі — толькі дзень,
праца на бераг кліча —
не забыць, не забыць нідзе
мінулых трывог аблічча!..

Пырскае пылам сталёвы конь —
жвава ходзяць пэдалі…
Ах, як лёгка з такім ездаком
рвацца ў жоўтыя далі!