Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1

Парз жоўтыя прасторы
імкнецца Хоан-Хо…
Блішчыць трубой над морам
ангельскі параход.

Вясною галаледзьдзе
згубіла гаолян…
На бацькаўшчыну едзе
з Амэрыкі Чы-Ванг.

Раве і стогне мора,
дзьме хвалямі у мол
і белаю разорай
пас пены за кармой.

Каб меў, здаецца, крыльлі,
рвануўся-б цераз борт!..
Ах, гэта хвалі ўзмылі —
яшчэ далёка порт!..

Шанхай — вялікі горад,
Фабрычных труб пятля…
Знашоў Чы-Ванг праз горы,
знашоў знаёмы шлях.