Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

12

О, як прыгожа з вышыні
Акінуць вокам лес і поле…
Дзе сэрца слодыч выпе болей
Як ні ў бязьмернай вышыні.
А колькі сілы і адвагі
Ты чуеш там — у вышыні…
Няма жыцьця прагненьня — смагі…
Ты — няўміручы ў вышыні.
Плыве, плыве вяшчун крылаты…
Блакітну даль, прастору ніжа
Разьдзьмухівае хмары ветрам…
На тысячы ўзьняўся мэтраў…
Плыве, плыве вяшчун крылаты
І раптам —
Ніжай!
Ніжай!
Ніжай!