Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ляцець трэба зноў,
Скуль падняўся вяшчун —
К блакітнай высі…
Загуло нібы тысяча струн…
— Таварыш, дзяржыся! —
Крыкнуў лётчык-рабочы,
— Апускацца вось тут на зямлю
Няма як!..
Вачамі даль маўклівую лаўлю
І ў ясны дзень і ў цемру ночы…
— Лётчык! Лётчык!
Бачу чырвоны маяк…
А вось знаёмыя нізіны, —
Крывёю рэкі ўжо ня льлюцца.
Лётчык, завярці машыну —
Хутчэй свабоду прывітаем…
Мы ляцім над краем —
Першай Вялікай Рэволюцыі…