Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Лётчык, варта
Праляцець над жоўтакожымі:
І тут паможам мы
Узьняць паўстаньне…
Загулі над Кітаем…

А вось і краіна тая,
Што выспай чырвонай
У акіяне
Бачу адбітай.
Японія
Край усходзячага сонца,
Пад пропэлера перазвоны
Быў асьвечан Фузі-Ямай.
Помню я:
Гарады заліты
Выбухам з вогненнай ямы
Гаручага чырвонца…
Край усходзячага сонца —
Сілы падземнай ахвяры…

— Лётчык, зямля ўся ў пажары:
Стары сьвет і новы…