Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Беларусі
жыты русы,
Песенныя ўсплёскі,
Сьвецяць зоры
ў чорным боры,
У боры чорным
зоры;
Заранеюць,
рдзеюць,
рэюць
Над саснамі снамі…
Ой, журуся,
ў Беларусь я
Песьняю імчуся.
Васількамі,
сьцебялькамі
У песьні заплятуся.