Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лазарэт…
Ноч шаўковая:
Месяц.
Бяздоньне.
Вецер верш кучаравіць ў грудзёх.
Ночы срэбныя звоняць ў пагоні,
Захіляе мінулыя дні…
Толькі верш серабрыцца зарніцай
Ды ад жару радкі агнявей…
І ўспаміны чамусьці крынічаць
Над краінай
лясьністай
маей!