Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ня ведаю, — можа й Эльбрус
Бачу я у папахах сьнягоў,
Або можа здалёку гляджу
На срабрысты туман тапалёў…
Ой, як добра
па скалах
прайсьці,
Радасьць сэрца расплёскаць у сум,
Васількі, дум ў граніт заплясьці
І граніт —
ў васількі
родных дум…