Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вецер
віўся,
сьмяяўся,
кружыў…
Вецер
травы да долу
хіліў…
Ой, зялёныя скроні расьлін
Ў перламутры граніту завіў.
і такія
сьмяшныя сьляды
Лунных лап па уцёсах ляглі,
Фосфарыстыя ўхмылкі луны —
Нібы май ды зьвініць ў бубянцы.