Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Эх, ратуйма той край, што з суглінкамі, —
Беларусь, край стрыножных палёў! —
Ты сказаў, і, здаецца, сьлязінкамі
Журба зьбегла з тваіх вачоў.

Але можа мне гэта здалося…
Ну, вядома, бываюць выпадкі,
Бо такі быў хмялёвы вечар,
І так шчыра лучынілі хаткі.

Тргр-ры-во-га! —
Раптам ўзравелі гарматы…
Тр-р-ры-во-га!!!
Сэрцам забіў кулямёт.
Дзесьці зарою „ур-ра-а!“ занялося
І камандаваў ўзводны:
— Ўпярод!