Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міколка родны з родных гоняў
Рвануўся першым наступаць, —
Байцом у шлеме з гарачым сэрцам
Ва ўдзілах сэрца ня стрымаць.

Міколка з першых першым біўся:
Далёка з-заду цэп пакінуў.
Ў цапі пранёслась: — Бач, сказіўся,
Хлапец зарваўся — знача, згінуў.

Не зразумець было й сабрацьцям,
Пашто адзін ён ўперад лезе.
Эх, каб паведаў, каб сказаў ім,
Што Беларусь хлапец угледзіў.

Як бой замоўк, дык на праверцы…
Сярод другіх — Міколка паў:
Баец у шлеме з гарачым сэрцам
Ва ўдзілах сэрца ня стрымаў.