Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

X

КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ

Можа хто баіцца кулі
Ды ад жару хаваецца ў цень?
А мы сьпіны даволі гнулі
І ўсё чулі „двадзесьце пеньць!“
Хто пачуў толькі гэтыя словы,
Той шануе мужычую волю.
Нам ня шкода свае галовы
Параскідаць, як зерні, па полі.
Многа было, ды мала засталося:
Не разьбіць нам сягоньня паноў.
Столькі зерняў як маюць калосьсі,
Колькі выбіта нашых галоў.
Мы ня ведаём заўтра — устаць ці нам,
Не знасіць нам буяных галоў:
— Хай-жа ўспомніць на прызьбе нас спадчына
Жменькай
Простых
Вясковых слоў.
Будуць помніць, хто голавы зьвесіў,
Іх успомняць сардэчнаю ласкаю.
Мы — апошнія з першых буравесьнікаў,
Мы — апошнія з першых ластавак.