Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IX

Восень пырскае срэбнымі ніткамі;
Ў вочах
Восені
Вокрыкі
Водгульля.
Пад шэрымі сьвіткамі
Трыццаць дрэў —
Згорблена!..
Вёскі,
Вёскі!
Лапцюжныя прэрыі!
Зацьвілі вы ў зімовую плынь,
Пад пятлёю Расійскай імпэрыі
Расьцьвітае толькі палын,
Абарвалася песьня амаль што,
Напаіўшы ўсе словы крывёй!
Ой, закінуў намылены „гальштук“
Па-над вёскамі — Мураўёў.