Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Слабода!..
Слабода!..
Што трэба нам болей?
Ой, гэта слабода,
Як вецер у полі…
Ад Дняпра
І да самай Віслы
Вецер,
Вецер
Гуляе
Са сьвістам,
Вецер
Са сьвістам
Гуляе!
Беларусь маўчыць і церпіць, —
Песьняй плёскае ціха журбу,
А паўстане — да самай сьмерці
Беларусь не сагнуць у дугу…