Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII

Ой, ці вольна жыць
Ці загінуць нам, —
Ой, працоўны люд.
Сьвістані з пляча!

Будзем песьняй біць
І нажом садзіць:
Абьбо згінуць усім,
Альбо — ўсё здабыць!

Галавою стой,
Беларусь мая!
Гэй, ды з песьняй у бой
Ой, сярмяжная!

А маскоўскі цар
Сьцеле мякка нам.
Беларусь мая, —
Ёй я ўсё аддам.

Беларусь за „ўсё“
Вельмі дзякуе…
Ці —
Слабодная!
Ці —
Ніякая!