Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI

Ад Дняпра і да самай Віслы
Вецер,
Вецер
Гуляе
Са сьвістам,
Вецер
Са сьвістам,
Гуляе.
Вецер хмурыць
Свае скроні.
Вецер круціцца
Па гонях…
Вецер! Родны мой вецер!
Паглядзі, што робіцца ў сьвеце,
Родны мой вецер!
Паглядзі:
Ўсе бары ў завірусе.
— Рэволюцыю заварыць!..
І такія лапцюжныя, русыя
Пра
„Слабоду“
Хочуць гаварыць.