Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны прызнаваць, бо камуністычны зьмест, які з та­кім фанатызмам праводзіцца ў жыцьцё, прыймаючы пачварныя формы—нам зусім не патрэбны.

Мы павінны імкнуцца да такой культуры, якая-б была запраўды беларускаю, а ня толькі беларускаю па форме, бо гэта апошняя зьяўляецца нічым іншым, як абманам, як сродкам да таго, каб лягчэй было пры яго помачы загнаць беларускія сялянскія масы ў прыгонныя формы жыцьця.

Дзеля ўсяго гэтага, імкнучыся да сваей аканчальнай мэты—нацыянальнага і культурнага адраджэньня аб’еднанай нашай Бацькаўшчыны,—у сваім палітычным паступаньні мы павінны адкінуць усякія надзеі на камуністычны ўсход.

Гэты апошні яскрава паказаў нам, асабліва цяпер—чаго мы можам спадзявацца ад устанаўленьня і на нашых землях камуністычнага рэжыму. Я толькі такі рэжым можа запанаваць у нас, калі-б Камінтэрну ўдалося зьдзейсьніць сваю праграму.

Маючы такія заданьні і імкнучыся да адраджэньня нашай Бацькаўшчыны, мы павінны стаць на нейкі пэўны грунт, які-б даў нам магчымасьць жыць і працаваць для дабра нашага народу. Мы не павінны з палітыкі рабіць авантурныя рэчы, якія так шкодна адбіваюцца і на нашай агульнай справе і на лёсе паасобных грамадзян. З такою палітыкаю трэба раз на заўсёды пакончыць.

Апынуўшыся ў межах Польскай Дзяржавы і выконваючы ўсе абавязкі, якія з гэтага выцякаюць, мы адначасна павінны бязупынна імкнуцца да нацыянальнага і культурнага адраджэньня нашага Народу. Ад вульгарнай дэмагогіі нам трэба перайсьці да пазытыўнай працы на нашым беларускім грунце, дзе яшчэ так мала зроблена ў роз­ных кірунках нашага грамадзкага жыцьця.

Трэба раз назаўсёды адкінуць нам розныя „орыентацыі“, якія прынясьлі нам столькі ліхога і пагадзіцца з тым, што самым рацыянальным