якая будзе мець самастойную нацыянальную вартасьць і будзе патрэбнай пры ўсялякіх гістарычных абставінах. Такое палітычнае захаваньне я лічу скурніцтвам і звычайным круцельствам.
Я пераканаўся, што беларускае пытаньне можа быць вырашана толькі тады, калі прападзе тая галоўная перашкода, якая стаіць на дарозе да яго вырашэньня — гэта факт існаваньня камуністычнае дыктатуры ў Савецкай Беларусі.
Калі гэтая дыктатура будзе павалена — толькі тады адчыняцца магчымасьці для зьдзейсьненьня нашых палітычных і нацыянальных ідэалаў, толькі тады Беларускі Народ зможа ўзяцца за адбудаваньне свае Бацькаўшчыны.
Для гэтае працы будуць патрэбны ў вялікай колькасьці здаровыя грамадзкія сілы. Да гэтага, паваротнага ў гісторыі мамэнту, трэба шыкавацца шляхам пабудаваньня і ўзмацненьня слабенькай пакуль што беларускай грамадзкасьці.
І гэтую адбудову і ўзмацненьне можна вясьці толькі тут у межах Заходняй Беларусі — як бы цяжка ня было, бо там за камуністычным кардонам да такой працы няма магчымасьці нават прыступіць. Такую працу клеймяць там як нацыянал-фашызм, за што камуністы ставяць лепшых сыноў нашай Бацькаўшчыны пад мур. Цэнтр гэтае працы і самае вартаснае ў ёй палягае на самадзеяльнасьці сьвядомай часткі нашага грамадзянства, якую можна разьвіць у шмат якіх галінах грамадзкай працы і якая пакуль што знаходзіцца ў нас у прымітыўным стане.
Камуністы любяць хваліцца тым, што ў Савецкай Беларусі шмат зроблена для адраджэньня беларускай культуры.
Але адначасна з гэтым яны самі не хаваюцца з тым, што гэтая культура нацыянальнаю зьяўляецца толькі па форме а па зьместу яна павінна быць камуністычна-інтэрнацыянальнаю.
Вось як раз такой культуры мы і не павін-