Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і карысным для нас зьяўляецца орыентацыя на нашыя ўласныя сілы і супрацоўніцтва з тым поль­скім грамадзянствам, якое паможа нам зьдзейсьніць нашы нацыянальныя і палітычныя заданьні.

Лёяльна адносячыся да Польскае Дзяржаўнасьці і выконваючы ўсе абавязкі, якія з гэтага выплываюць — гэта яшчэ ня значыць, каб мы павінны былі толькі хваліць усё тое, што рабілі паасобныя польскія ўлады ў беларускай справе.

Да гэтага часу зроблена ў ёй вельмі мала і перад намі стаіць вялікая задача—дабіцца нарэшце рэалізацыі нашых слушных дамаганьняў.

Але на гэта мы можам разьлічаць толькі тады, калі нашую расьцярушанасьць мы зьменім на згуртаваньне ўсіх нашых грамадзкі—здаровых сілаў Толькі тады мы выявім з сябе маральную і палітычную вялічыню з якою будуць лічыцца і чыньнікі польскае палітыкі.

Такімі зьяўляюцца мае перакананьні, якія змусілі мяне парваць усе сувязі з часткаю правадыроў Грамады, здрадзіўшых нашай нацыянальнай справе і ашукаўшых давера народу.

У сваім палітычным жыцьці я заўсёды рабіў толькі тое, што падказвала мне мае сумленьне. Не баяўся, не баюся і цяпер выказаць свае пагляды, заклікаючы ўсё грамадзянства застанавіцца над усім тут сказаным, як бы ня гневаўся за гэта пан Тарашкевіч, а можа разам з ім і ўся камуністычная партыя.

Думаю, што наша грамадзянства, зразумее мяне і дасьць належную ацэнку тым „палітычным творам“, якія падпісаны Тарашкевічам і якія рассылаюцца Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі ўносячай у грамадзкае жыцьцё нашага на­роду моральную гніль і разлажэньне.


Вільня, Люты 1931 г.