Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

каб ён з ею жаніуся і праз тоя згуртавау Польшчу і Літву з Беларуссю у адну дзяржаву. Пад адным значыцца, каралём польскім і разам з тым вялікім князям літоуска-беларускім. Ягайла згадзіуся і пашоу у прыймы да Ядвігі. Мусіць тоя яблака спадабалася яму, як пекнае і салодкае, але для Беларусі і Літвы выйшла з таго такая горыч горькая, што і да гэтага часу ні запіць, ні заесьць яе беларусам і літвінам… Згодзіуся Ягайла, жаніуся з Ядвігаю у 1386 годзе і стау каралём Польскім і вялікім князям Літоуска - Беларускім. Зараз жа ён перахрысьціуся на каталіцкую веру і абавязауся перавясьці на каталіцтва усю Літву і Беларусь, каго па добрай ахвоце, а каго і сілай.

З гэтага часу палякі і пачалі мець уплыу на Літву і Беларусь праз асобу караля, спачатку хітра, вельмі асьцярожна, каб ня узубрыць народу, а пасьля усё крапчэй і крапчэй.

Пачалі яны з вышэйшай клясы, з баярау. На Гарадэльскім Сойме у 1413 годзе палякі абецалі літоускім і беларускім баярам уселякія льготы і прывілеі, каб узяць іх на сваю старану і аддзяліць ад народу. Тыя пайшлі на гэтую прыманку, пачалі праз шлюбы радніцца з польскімі магнатамі і заводзіць у сябе польскія звычаі. А пасьля дабраліся яны да мешчанства і да селянства. З селянамі выйшла справа кароткая, — іх проста каралеускім прыказам прыкрапілі да зямлі, на каторай селяне сядзелі спакон веку і аддалі іх у паншчыну баярам, ці памешчыкам. Сталася гэта на Літве і Беларусі, каля 1530 году пры тым самым каралі польскім вялікім князю літоуска - беларускім Зыгмундзе I ці Старым, катораго цяперака палякі так выхваляюць… З таго часу вольны селянін бе-