Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтак яшчэ каля трохсот гадоу. Амаль не да паловы XVI сталецьця. Прауда, ужо тады завеуся у іх шкадлівы чэрвяк—гэта быу той самы дрэнны сусед паляк, бо на гэту пару ляхі таксама згуртаваліся і пачалі звацца Польшчай ці Рэччу Паспалітай.

Дык Польшча хацела пажывіцца з Беларусі і Літвы, але не адважвалася падступіцца, баялася і на хітрасць пусьцілася. У сьвятым Пісьме гаворыцца, як чорт, забраушыся у рай, хацеу спакусіць Адама, а спакусіу перш Эву праз пекнае яблака. Можа і у запрады для Эвы яблака было пекнае, ды яшчэ салодкае, але з таго выйшла адна толькі горыч горкая, ды доля цяжкая, як ведама кожнаму чалавеку, які сьвятую кніжку чытау, або ад духоуніка чуу.

Дык і палякі забраліся на Літву і Беларусь, спачатку хітрасьцю, а потым ужо і сілу узялі. Вось як тоя сталася.

У 1377 годзе памер вялікі князь Літоуска-Беларускі Альгерд; пры ім Літоуска-Беларуская Дзяржава была сільнейшая, чым за увесь час да таго. Вялікім князям стау адзін з малодшых сыноу яго Ягайла, ці па праваслаунаму Якау, бо хрышчоны ён быу па праваслаунаму. І гэта ня дзіва, бо беларусы ужо з X-га сталецьця, ці яшче за 500 гадоў да Ягайлы былі праваслаунай веры, ці усходняй цэрквы. Ад беларусоу і частка літвіноу трымалася ужо усходняй ці праваслаунай веры, у тым ліку і шмат якія літоускія князі і баяры, а рэшта літвіноу трымаліся яшчэ старой веры, паганскай, ці то крыускай (крывічскае). Вось тутатка падсунуліся да маладога Ягайлы палякі с сваей каралевай Ядвігай,