Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ларус і літвін стау панскім „быдлам“, якоя памешчык мог да сьмерці забіваць без усякай адпаведальнасьці, мог прадаваць і на сабак меняць. Бедны селянін усе сем дзён у тыдзень павінен быу на яго працаваць,—ня было для яго ні нядзелі, ні свята. Аб гэтым нават пісалі да сьвятога Айца у Рым папскія нунцыушы Фульвій, Руджыеры, Бонжыовані і др., якіх св Айцец прысылау у Польшчу. Гэта сталася, як палякі узялі ужо сілу на Літве і Беларусі. Спачатку літвіны і беларусы бараніліся ад палякоу. Яшчэ тады, як Ягайла прадау палякам сваю бацькаушчыну, народ вельмі абурыуся проці яго, начале нездаволеных перш стаяу дзядзька Ягайлы—брат Альгерда, слауны князь Кейстут, але Ягайла ашукау яго. Ён нібы памірыуся з Кейстутам, запрасіу яго у госьці, схапіу і кінуу у турму, а пасьля падаслау забойцаў, якія задушылі Кейстута. Хацеу Ягайла загубіць і Кейстутавага сына, свайго стрэчнаго брата, слаунаго княза Вітаўта, але гэты не дауся і павёу народ проці палякоу. Ягайла прымушаны быу памірыцца з Вітаутам і прызнаць яго вялікім князям Літоуска - Беларускім, ак асобнага ад Польшчы. Вітаут выбрау сваей сталіцаю Горадню і правіу Літвой і Беларусяй блізка 40 гадоу (1392—1430). Пасьля Вітаута быу літоуска - беларускім князям родны брат Ягайлы Свідрыгайла, але і яго Ягайла загубіу. Пасьля яшчэ доугі час Літвіны і Беларусы мелі сваіх асобных ад Польшчы вялікіх князёу, але палякі кожны раз, як памірау іх кароль, выбіралі на караля абавязкова вялікага князя літоуска-беларускага і такім чынам зноу злучалі Літву і Беларусь з Польшчай…

Вось ніхай кожны добры чалавек і памяркуе, якога суседа маюць Літвіны і Беларусы, — ніяк ад