Перайсці да зместу

Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сердны і ня пэуны у сабе, як і цяпер самі бачыце,—шляхта ад гэтаго карэня. Беларусоу, прауда, было больш як мазуроу і дужэйшымі ад іх былі,—дык ня дужа баяліся ляхау і за кожны гвалт давалі ім добрую навуку. Але усеж такі, як той казау: „і малая сабака кусацца можа“.

Былі яшчэ у беларусоу суседзі, таксама ня добрыя і кусачыя нямецкія крыжакі. Яны прышлі з Гэрманіі і аселіся у Прусіі на літоускай зямлі і у латышоу, дзе цяперака м. Рыга. Яны часта нападалі на Горадзеншчыну і на Вітабшчыну. Беларусы ад іх адбіваліся побач з літвінамі, каторым таксама шмат шкодзілі крыжакі.

Быу яшчэ трэці сусед у беларусоу — літвіны. Гэты народ, як і вы самі добра ведаеце, спакойны, ня шкодлівы, сумленны і заусёды жыу у добрай згодзе з беларусамі. Часам бывала, прауда, недзе пасварацца, ды і пагодзяцца, як і у сямьі бывае,—сёньня палаяліся, а часамі і пабіліся, а заутра ужо і згода.

Як ляхі і крыжакі з адного боку, а татары, паланіушыя у палове XIII сталецьця Кіеускую Русь,—с другога боку, пачалі насядаць на Беларусь і на Літву, тады беларусы згуртаваліся з літвінамі у адну вялікую магутную і слауную Літоуска-Беларускую Дзяржаву. Тагды ужо ніякія ворагі ня былі страшнымі для беларусоу і літвіноу, — ня добрыя суседзі ужо іх баяліся і не адважваліся чапаць іх. Яны так пабілі тады, у 1410 годзе, пад Грунвальдам нямецкіх крыжакоу, што пасьля таго крыжакі не адважваліся больш і паварушыцца. Так пражывалі Беларусы і Літвіны у добрай згодзе паміж сабой, у сіле і славе для суседзяу, вясёла і вольна,