Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і іншыя. Былі яны самі сабе паны. Апрацовывалі сваю землю, дзе хто, сядзеу. Бралі мёд у бары са сваіх борцёу, хто сколькі хацеу. Палевалі за зьверам дзікім у сваіх пушчах, у барох, ці за зубрам касматым, ці за турам страшным, ці за аленям, ды лосям, ці за лісом ды вауком, ці то і за самым мядзьведзям—сілачом. Лавілі рыбу уселякую у сваіх рэках многаводных: у Дняпры і Нёмане слауных, у Прыпяці, у Дзьвіне, на Бугу і Нарэві рацэ, у багнах Шчары і Мухауца, Бярэзіны ды Бабра, адкуль даставалі яны і рыбу здаровую, ды і скурау немала бабровых. Мелі яны усяго даволі, і жылося ім добра, вольна. Разьліваліся іх вольныя песьні ад Дзьвіны да Бабра і ад Буга да Дняпра па усяму вялікаму абшару беларускаму. Не зналі яны ні паншчыны, ні паноу, бо не было яшчэ тагды ні Варшавы, ні Масквы.

Масква куды пазьней збудавалася, ня больш таму семсот гадоу. Польшча-ж толькі тады пачынала складацца з „ляхаускіх“ плямёнау. „Ляхамі“ тады іх звалі. Там розныя плямёны былі: мазуры, кракавякі, кашубы, памаракі і іншыя.

Бліжэй другіх мазуры былі. Яны за Бугам ў Нарвай-ракой жылі. Былі, значыцца, суседзямі беларусоу. Дрэнныя яны былі суседзі і заусёды надта шкодзілі беларусам, каторыя жылі з гэтага боку Бугу у Горадзеншчыне. Часта яны як ваукі, пераплыушы Буг ці Нарау, рабавалі у нас быдла і іншае дабро беларускае, а самых беларусау, якія пападаліся ім у рукі, у палон бралі. А асабліва дзяцюкоу маладых ды дзяучат прыгожых. Дрэнныя суседзі былі, шкадлівыя — народ дзікі, пагардны, чапурысты, бязлітасьцівы, безміла-