Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чаго чакаць Беларусам
ад Польшчы.

Гутарка дзеда да малодшых.

Старых людзей, бачыце, калісьці слухалі, дык і добра было. У апошнія часы пайшлі іншыя парадкі. Прауда, старому трудна прынаравіцца да новага, але ён ведае нешта аб старыне і малодшым можа расказаць, каб і яны ведалі, куды і які напрамак браць.

Нехта разумны калісьці сказау: „Не жадай багацьця, а жадай добрага суседзтва“.

На першы пагляд здаецца, што сусед суседам, а багацьця багацьцям Але як памяркаваць, ды разглядзецца, дык той разумны не махлявау, а усю прауду сказау. Вось паслухайце, браткі, што дауней у нас было і што цяпер дзеецца і самі памяркуйце, што нам рабіць і на што надзеяцца.

Дауно, дауно, у старадауныя часы, больш як 12 сот таму гадоу (у VII і VIII сталецьцях), нашыя продкі—беларусы тагды яшчэ меушыя назову крывічоу, былі народам магутным, вялікім і вольным. Было жыцьце іх слаўнае; мелі яны і гарады вялікіе: як Полацак, Смаленск, Турау і Менск, Гомель і Слуцак, Слонім і Ваукавыск, Горадню на Нёмані