Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэдэон, Святаполк Чацьвяртынскі. Таксама напрыклад і Сапегі. А цяперака князь Сапега маючы у Горадзенскім павеце 7000 дзесяцін беларускай зямлі,—служыць у Польшчы Міністрам загранічных спрау і дзеля свайго маёнтку у Горадзеншчыне цягне да Польшчы і усю Горадзеншчыну. Ня гледзючы на сваіх паноу перакінуушыхся у палякоу беларускі народ цярпеу панскі уціск і цьвёрда трымауся сваей праваслаунай веры і сваей беларускай нацыянальнасьці.

Тады палякі прыдумалі і на гэта свой спосаб. У 1569 годзе яны сабралі у м. Любліне Сойм, на якім гвалтоуна прылучылі Літву і Беларусь да Польшчы. Тых членау Сойму—Літвіноу і Беларусоу, якія не згаджаліся на гэта, палякі арэштавалі і змусілі іх падпісаць пастанову Сойму. Пасьля гэтага палякі, як вада, калі прарве грэблю, затапляе паля і лугі, разліліся па Беларусі і Літве; атрымлівалі там пасады і маёнткі і палячылі народ, беларускую мову заменялі польскай і уселякімі спосабамі пачалі заводзіць тутака сваю „польшчызну“. Іх жаданьня спольшчыць Беларусь яшчэ больш умацаваліся, калі яны на Берасьцейскім Сойме завялі на Беларусі унію, г. зн. злучэньне праваслаунай цэрквы з каталіцкай. Яны казалі, што зрабілі гэта быццым дзеля таго, каб згуртаваць усіх хрысьціянаў, каб быу адзін Пастыр, сьвяцейшы рымскі Айцец. Каб-жа гэта было так. Але думка у палякоу зусім была інакшая. Мэта іх была спольшчыць Беларусь і гэтай уніяй яны мяркавалі перакінуць мост з Беларусі да Польшчы, бо зараз-жа, як і у беларускім касцелі, пачалі яны уводзіць польшчыну і у уніяцкую царкву. Тутака ужо пачауся такі уціск на праваслауных беларусоу,