Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

якія карысталіся і у цэркві сваей роднай беларускай мовай, што і пераказаць таго не магчыма. Чаго, чаго яны не рабілі, Якога толькі зьдзеку не чынілі. Даволі сказаць, што нават цэрквы аддавалі карчмаром у арэнду. Ці хрысьціць трэба, ці даваць шлюб, ці хаваць нябошчыка, ідзі перш да карчмара, выкупі ключы ад цэрквы, а тады ужо заві сьвяшчэніка. І такоя ліха і зьдзек чынілі палякі на працягу бадай што пяцьсот гадоу, аж пакуль Беларусь не адыйшла да Расеі у 1772—1793 гадох.

У тыя часы польскага зьдзеку і уніатам жылося ня лепш, і уніаты-селяне для палякоу былі таксама „быдлам“, і палякі карысталі з іх цяжкай штодзеннай працы і крывавага поту, каб больш здабыць сабе „злотых“, і вычварацца і баляваць па заграніцах, асабліва у Парыжы.

Вось якую „культуру“ палякі давалі для Беларусі. Гэтая пякельная „культура“ запісана у гісторыі Беларусі кроую, потам і сьлязьмі бедных беларусоу. А яны, бачыце, пахваляюцца: польская культура, ды польская культура. Ніхай яе, гэтую культуру, віхор парве, ніхай яе, вецер развее. Досі ужо ад гэтай культуры наплакаліся беларусы і каталікі і праваслауныя, і уніаты, і жыды.

Пара нам беларусам зноу пачаць жыць вольна, пад сваім беларускім Урадам, як жылі нашыя продкі, нашыя прадзеды. Ніхай вольная наша мова і вольная беларуская песьня зноу вясёла паліецца па усім вялікім абшары Беларусі ад Дзьвіны да Бабра і ад Буга да Дняпра. Браты-Літвіны ужо стаяць за сваю свабоду і незалежнасьць; яны ужо згуртаваліся і будуюць сваю дзяржаву. Трэба по-