Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чыць Беларусь. Кажуць яны, што каталіцкая вера ёсьць вера польская. Глупства, ашуканства. Ня усе-ж каталікі ёсьць палякі, а таксама ня усе палякі ёсьць каталікі. Ведама, каталікі есць і немцы, французы, італьянцы, гішпанцы і розныя, розныя другія народы. Дык, што-ж? Ці усе гэтыя народы каталіцкай веры у касьцелі моляцца па-польску? Сьмешна нават. Кожны моліцца безумоуна у сваей роднай мове і будучы каталіком, ён усе-ж такі застаецца ці французам, ці немцам, ці італьянцам і т. д. Ды і ня усе палякі есьць каталікі. Есьць палякі—праваслауные, есьць палякі лютэры, кальвіны, нават іншыя людзі жыдоускай веры лічуць сябе палякамі. Як жа можна так зьневажаць сьвятую каталіцкую веру і святы касьцёл. На гэткіе злые рэчы здольны толькі палякі, зварьяцеушые на сваей польскай справе. То-ж усякаму ведама, што вера адно,—а нацыянальнасць саусім другое.

Дык вось палякі дауно ужо прыдумалі апалячыць беларусоу. Гэтая польская справа цягнецца яшчэ з часоу таго Ягайлы. Ён абецауся палякам гвалтам навярнуць да касьцёлу усіх літвіноў—паганскай веры і беларусоу—праваслауных. Літвіны тады прынялі сьвяты хрэст, а беларусы, як былі ужо хрысьціянамі усходняй веры, так і заставаліся у сваей веры, а баяры іхніе мала па-малу сталі пераходзіць на каталіцтва і спалячывацца. І сталася так, што вядомыя цяпер польскія магнаты: Сапегі, Чэцьвертынскіе, Друцкія - Любэцкія, Тышкевічы, Талочкі, Касакоускія, Масальскія і многа розных іншых усё гэта беларускія вырадкі. Дзяды іх былі беларусы-праваслауныя, а яны самыя цяпер ужо заядлыя палякі. Яшчэ у пачатку XVIII сталецьця праваслаўным мітрапалітам Кіеускім быу князь